Скульптура Божай Маці з'явілася ў Жодзіне

17 сентября 2021

У Дзень народнага адзінства горад Жодзіна ўзбагаціўся на знакавы манумент.

Цяпер на ўездзе у горад гасцей будзе сустракаць бронзавая фігура Божай Маці. Над стварэннем скульптуры працавалі на працягу трох гадоў. Гэта была літаральна ўсенародная ініцыятыва - ідэя стварэння выявы Божай Маці належала жыхарам Жодзіна.

Над скульптурай Божай Маці -   а гэта 5 метраў вышыні - працаваў вялікі калектыў. Усе удзельнікі праекта сёння атрымалі падзяку і ганаровыя граматы ад кіраўніцтва горада.