Рамонт дарожнага палатна на Мінскай кальцавой аўтадарозе плануюць скончыць да 15 жніўня

8 июля 2013

Гэта сёння паведаміў генеральны дырэктар Гаррамаўтадара Дзяніс Глінскі падчас аператыўнага пасяджэння ў мэрыі. На сёння дарожнікі паспелі зрабіць каля 350 тысяч квадратных метраў дарожнага палатна, яшчэ столькі ж выканаюць за месяц.


Акрамя таго, дарожнікі плануюць прывесці да ладу 8 падземных пешаходных пераходаў. Работы таксама павінны скончыцца да канца лета.