Праект Універсітэт трэцяга ўзросту распачнецца ў сталіцы

18 апреля 2013

Студэнты паважанага ўзросту бясплатна праслухаюць курс лекцый па сацыялогіі, псіхалогіі, асвояць Інтэрнэт і журналісцкае мастацтва. Марына Мураўёва даведалася пра ўмовы паступлення. 


Праект Мінскі універсітэт трэцяга ўзросту стартуе на базе сацыяльнага цэнтра Першамайскага раёна. У маі ён адчыніць свае дзверы для першых пажылых студэнтаў.


Пасля прэзентацыі гэтага праекта на выставе 50+, 2 з паловай сотні  бабуль і дзядуль пажадалі атрымаць новыя веды.   Абітурыентаў унеслі ў спіс. Перад залічэннем іх чакае запаўненне спецыяльнай анкеты.


Таццяна Баленда, кіраўнік праекта Універсітэт трэцяга ўзросту: Гэта як універсітэт, як звычайныя студэнты яны будуць праходзіць конкурс. Мэтавая асноўная аўдыторыя - былыя вязні канцлагераў, дзеці вайны. Таму ў прыярытэце ідуць народжаныя да 1945 года і ахвяры сацыяльнага нацыянальлізму.


Сярод ахвотнікаў пагартаць канспекты - Ірына Сігізмундаўна. Усю вайну маленькай дзяўчынкай яна правяла ў канцлагеры. Сёння  першая ў спісах студэнтаў.


Сваю дзейнасць універсітэт пачне з экспрэс-курса па Інтэрнэце. Скайп, сацыяльныя сеткі, работа з ПК. У кожным тэрытарыяльным цэнтры сталіцы чарга ахвотнікаў скончыць такія курсы амаль 200 чалавек.


Патрэбу ў новых ведах задаволяць і факультэты інфармацыйных тэхналогій, сацыяльнай працы і псіхалогіі, журналістыкі, замежных моў. Выкладаць у пажылых групах будуць студэнты-валанцёры сталічных універсітэтаў і не толькі. 


Таццяна Баленда, кіраўнік праекта Універсітэт трэцяга ўзросту: Жанчына пажылая патэлефанавала, сказала: Я хачу ў вас выкладчыкам па псіхалогіі быць. У нас  выкладчыкам можа быць хто пажадае. Галоўнае, каб яны ведалі вучэбную праграму і мелі нейкі вопыт.


Адзін раз на тыдзень на паўтары гадзіны пажылыя студэнты будуць збірацца на лекцыях і трэнінгах. Праз тры месяцы навучання іх чакае выпускны баль і ўручэнне дыпломаў. На жаль, юрыдычнай сілы яны мець не будуць. Але гэты недахоп арганізатары абяцаюць кампенсаваць новымі ведамі і станоўчымі эмоцыямі.