Беларускі гуманітарны груз дастаўлены ў Сірыю

8 апреля 2015

Літаральна паўгадзіны таму ў аэрапорце Дамаска прызямліўся самалёт з грузам беларускай гуманітарнай дапамогі. Яго ўжо рыхтуюць да дастаўкі ў лагер бежанцаў. На борце – прадукты харчавання, медыкаменты, палаткі. Кошт грузу – больш як 2 мільярды рублёў. Самалёт МНС Беларусі вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск раніцай. Задачу ратавальнікаў ускладняе неспакойная сітуацыя ў Сірыі. За некалькі кіламетраў ад месца разгрузкі зараз ідуць жорсткія баі.