Святочны канцэрт З любоўю і пяшчотай

26 февраля 2014
Сёння вучні 17-й сталічнай гімназіі падрыхтавалі канцэрт сумесна з Рэспубліканскім саюзам жанчын. Такім чынам дзеці віншавалі сваіх матуль, бабуль і настаўніц з надыходзячым святам. Праграму выступлення вучні рыхтавалі на працягу вучэбнай чвэрці. Сярод артыстаў на сцэне лаўрэаты прэмій і пераможцы міжнародных конкурсаў.

17-я сталічная гімназія - навучальная ўстанова з музычным ухілам. Акрамя стандартных школьных прадметаў у вучэбным раскладзе ўрокі па 16 музычных інструментах.