Моладзевы чэмпіянат свету. Зборная Латвіі громіць каманду Славеніі

12 Снежня 2019
Моладзевая зборная Латвіі громіць каманду Славеніі на моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі ў першым дывізіёне. Ужо да 12-ай хвіліны латышы аформілі 5 неўзаемных шайбаў, у выніку ж святкуюць вікторыю 9:1. У актыве пераможцаў 8 балаў, на 4 больш, чым у беларусаў. Гаспадары сёння гэту розніцу могуць скараціць да бала. У 19:30 на "Чыжоўка-Арэне" пачнецца матч Беларусь - Нарвегія. У 16 гадзін - супрацьстаянне Аўстрыя - Данія. Абедзве сустрэчы ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".