Пажар, які забраў тры жыцці

5 сентября 2014

У сталіцы згарэла кватэра па вуліцы Розы Люксембург. Ратавальнікаў выклікалі відавочцы, якія заўважылі моцны дым на другім паверсе дома №113. Пажарныя разлікі прыбылі тэрмінова і аператыўна патушылі ўзгаранне. Аднак выратаваць жыхароў кватэры - мужчыну і жанчыну - не паспелі. Ахвярай надзвычайнага здарэння таксама стаў яшчэ адзін мужчына, які, паводле слоў відавочцаў, спрабаваў выратаваць суседзяў.


Вiталь Дзямбоўскi, памочнік начальніка Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі: Калі ратавальнікі прайшлі на другі паверх і выявілі металічныя дзверы падпаленай кватэры, унутры былі выяўленыя двое пацярпелых, якія былі перададзеныя медыкам, але, на жаль, пасля правядзення амаль гадзіннай рэанімацыі іх выратаваць не атрымалася. Была канстатаваная смерць. Таксама з кватэры на чацвёртым паверсе быў выратаваны яшчэ адзін мужчына, перададзены медыкам, аднак вынік апынуўся тым жа - на жаль, канстатаваная смерць. Таксама з чацвёртага паверха пры дапамозе маскі быў выратаваны яшчэ адзін чалавек па лесвічным маршы. І з кватэры на чацвёртым паверсе па аўтамабільнай лесвіцы былі выратаваныя жанчына і дзіця.


Прычыны пажару зараз высвятляюцца. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.