Апошні дзень міжнароднага медыяфоруму правялі ў Мінскай вобласці

12 июня 2014

Апошні працоўны дзень 9-га міжнароднага медыяфоруму правялі ў Мінскай вобласці. На тэму гасціннасці і развіцця турызму гаварылі непасрэдна на месцы: селета пляцоўкай для дыскусіі стаў цэнтр экалагічнага турызму Станькава. Журналісты з 26 краін свету не толькі пазнаёміліся з турыстычнай Міншчынай, але і задалі свае пытанні губернатару цэнтральнага рэгіёну Сямёну Шапіру.


Падрабязнасці - у Антаніны Станкевіч.


Алена, намеснік галоўнага рэдактара вільнюсскага штотыднёвіка ахвотна прыязджае ў Беларусь кожны раз. Спачатку давялося трапіць у Мінск па рабоце, а потым беларускія здраўніцы, аграсядзібы і культурна-гістарычныя комплексы сталі ўпадабаным месцам адпачынку.


А вось журналіст з польскага Любліна ў Беларусі апошні раз быў… 20 гадоў назад. З тых часоў краіну проста не пазнаць, здзіўляецца рэдактар штотыднёвай газеты Любліна. Прыехаць сюды адпачыць - такую параду Конрад даў сваім чытачам яшчэ напярэдадні.


Аб развіцці турызму гаварылі ў апошні дзень работы медыяфоруму. Прычым, пляцоўкай для адкрытай дыскусіі абралі адзін з лепшых турыстычных аб'ектаў цэнтральнага рэгіёну.


На пытанні журналістаў сёння адказваў і губернатар цэнтральнага рэгіёну. Кажучы пра турызм, Сямён Шапіра падкрэсліў: Акрамя прыроднага багацця, Мінская вобласць актыўна развівае і адпаведную інфраструктуру. Ну а першы экзамен краіна годна вытрымала падчас чэмпіянату свету па хакеі.


Зараз у вобласці актыўна будуюць новыя турыстычныя комплексы і гасцініцы, пашыраецца і сфера паслуг. І гэтыя інвестыцыі абавязкова вернуцца з лішкам.