Надвор'е не парадуе летняй спякотай

16 июня 2014

Па прагнозах сіноптыкаў, ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць 8 градусаў, удзень ад плюс 11-ці да плюс 19-ці. Чэрвеньская тэмпература паветра на 2-5 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму і характэрная для мая. Такое надвор'е вызначае актыўны цыклон, які ідзе з Фінляндыі. З сабой ён нясе парывісты паўночна-заходні вецер і кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.


Правесці добра час на прыродзе ў выхадныя ў аматараў загараднага адпачынку таксама не атрымаецца. У пятніцу да нас зноў прыйдзе чарговы атлантычны цыклон з навальніцамі і шквалістым ветрам. Паляпшэнне надвор'я сіноптыкі прагназуюць толькі на сярэдзіну наступнага тыдня.