Першыя электрацягнікі, якія вырабіць завод Штадлер-Мінск, з'явяцца ў наступным годзе

11 января 2014

Пакуль жа актыўна ідзе будаўніцтва новага аб'екта ў Дзяржынскім раёне. Першыя цэхі завода пачнуць працаваць ужо гэтай вясной.


Аляксей Кандраценка ацаніў магчымасці прамысловага гіганта і даведаўся - якімі будуць беларуска-швейцарскія электрычкі. Пакуль звычныя многім электрацягнікі гарадскіх ліній трапляюць да нас з-за мяжы. Новы фармат ацанілі за якасць, надзейнасць і камфорт. Зараз вытворчасць сучаснага транспарту атрымала прапіску пад Фаніпалем.


Швейцарскія інвестыцыі плюс працоўны рэсурс Мінскай вобласці - у выніку з'яўляецца новае прадпрыемства, якое будзе выпускаць тавар, запатрабаваны не толькі ў Беларусі.


Усяго на прадпрыемстве будзе 5 цэхаў. У перспектыве працоўныя месцы атрымаюць каля 1 200 чалавек. Зараз гэты зборачны цэх нагадвае адно гіганцкае дэпо для цягнікоў. Толькі саміх электрычак у ім пакуль няма. Аднак ўжо ў канцы месяца тут з'явяцца першыя машыны. Яны прыедуць з Польшчы, дзе таксама працуюць беларускія спецыялісты.