Першыя дамы па сістэме дзяржзаказу пачалі ўзводзіць у сталіцы

18 ноября 2014
Дзве шматпавярхоўкі будуюць у Заводскім і Маскоўскім раёнах горада. У дзесяціпавярховых дамах будзе па 77 кватэр, прычым упор будаўнікі зрабілі на невялікія кватэры - гэта 38 аднапакаёвак, 37 двухпакаёвак і 2 трохпакаёўкі. Адзначым, будаўніцтва жылля па дзяржзпаказе ажыццяўляецца пад ключ. Пры гэтым УКБ бярэ крэдытныя рэсурсы ў банку і за іх вядзе будаўнічыя работы.

Па словах будаўнікоў, ключы ад новых кватэр жыхары сталіцы атрымаюць ужо восенню.