Асноўныя дзеянні рэпетыцыі парада адбыліся напярэдадні

28 июня 2013

Сталічныя аўтааматары могуць планаваць свае звычайныя маршруты па горадзе. Рух транспарту сёння перакрываць не збіраюцца. Асноўныя дзеянні рэпетыцыі парада адбыліся напярэдадні. Па вуліцах праехалі дзясяткі экспанатаў ваеннага і пасляваеннага часу. Сёлета ў калоне танкаў будуць і ўнікальныя экспанаты ІС-2, БТ-7 і Т-34. Паўтараць сцэнарый шэсця ваенная тэхніка адправіцца заўтра. Рух будзе абмежаваны з 8 вечара да 5 гадзін раніцы.