Новы гатэль адкрылі ў Мінску

22 марта 2014
9-павярховая гасцініца размясцілася на вуліцы Прытыцкага. Ужо практычна ўсе 127 нумароў забраніраваны на перыяд чэмпіянату свету па хакеі. Гатоўнасць сталіцы да прыёму гасцеў абмяркоўвалі і на нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

Ці хопіць месца ўсім турыстам, лічыў Якаў Бута.

Сімвалічны ключ, чырвоная стужка. Такія адкрыцці ў Мінску ў найбліжэйшы месяц будуць ледзь не кожныя некалькі дзён. Да чэмпіянату свету першых гасцей прымуць 11 гасцініц.

У новай гасцініцы - 127 нумароў. Асноўная аўдыторыя - бізнесмены. Але цэны больш чым дэмакратычныя. Нумары ад 69 еўра (сняданак уключаны). Таму на перыяд чэмпіянату свету па хакеі практычна ўсе нумары забраніраваны.

У гатэлі робяць стаўку на высокія тэхналогіі і хай-тэк-дызайн. Ёсць спецыяльныя нумары для бізнесвумен з добрай касметыкай і вялікім гардэробам. Ёсць нумар для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Усяго падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску будуць працаваць 43 гасцініцы агульнай умяшчальнасцю амаль 10 тысяч месцаў.