Недахоп вады ў зямлі можа негатыўна паўплываць на пасевы

13 марта 2014
Да такой высновы прыйшлі беларускія навукоўцы пасля аналізу стану палёў. Маласнежная зіма і ранняя вясна ўносяць свае карэктывы ў правядзенне пасяўной кампаніі. Галаўнога болю аграрыям дадае і прагноз надвор'я - сіноптыкі абяцаюць значнае пахаладанне ўжо на выхадных. Рэкамендацыя навукоўцаў: каб знізіць уплыў негатыўных фактараў, трэба комплексна выкарыстоўваць азотныя ўгнаенні і пачынаць падкормку азімых ужо зараз.

Згодна з рэкамендацыяй навукоўцаў, пачынаць пасяўную літаральна сёння могуць паўднёвыя рэгіёны Мінскай вобласці. А вось паўночным пакуль што не варта спяшацца - трэба пачакаць больш устойлівага і прыдатнага надвор'я.