Распачалася рэспубліканская акцыя МНС Бяспечны Новы год

18 декабря 2013

Дзед Мароз у пагонах! Сёння распачалася рэспубліканская акцыя МНС Бяспечны Новы год. Дзясяткі супрацоўнікаў выратавальнай службы ў вобразе Дзеда Мароза павіншуюць з надыходзячым святам шматдзетныя сем'і, правядуць навучальныя конкурсы і віктарыны па правілах пажарнай бяспекі. У ролі галоўных настаўнікаў, акрамя Дзеда Мароза, выступіць Снягурка разам з галоўным сімвалам акцыі - персанажам Ратавальнікам.


Стартавай пляцоўкай для акцыі стаў Лагойскі раён. Менавіта ў ім пражывае найбольшая колькасць шматдзетных сем'яў цэнтральнага рэгіёну. Падчас акцыі толькі ў гэтым раёне Дзед Мароз наведае больш за 90 сем'яў.