Хакей. КХЛ. "Дынама" (Рыга) - "Дынама" (Мінск). Прамая трансляцыя на "Беларусь 2"

24 января 2019

Паядынкам супраць рыжскіх аднаклубнікаў мінскае "Дынама" працягне сёння сваю выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Прамая трансляцыя паядынку пачнецца на "Беларусь 2" у 20:25. Абедзве каманды змагаюцца за выхад у плэй-оф. Рыжскія хакеісты займаюць дзявяты радок Заходняй канферэнцыі, мінчане - 11-е месца.