На гэтым тыдні гарачае надвор'е захаваецца

4 августа 2014

Такой працяглай спякоты не было за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Мінулыя выхадныя пабілі тэмпературныя рэкорды! У Мінску ў нядзелю паветра прагрэлася да +35,5. Такім чынам пераадолены тэмпературны максімум амаль 80-гадовай даўнасці. Самым гарачым месцам у нашым рэгіёне стала Мар'іна Горка, слупкі тэрмометраў фіксавалі там 36,5 градуса. На гэтым тыдні гарачае надвор'е захаваецца, але самыя высокія тэмпературы ўжо ў мінулым.


Уладзімір Каляда, сіноптык службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: Аўторак, серада, чацвер - ападкаў не чакаецца, на выхадных месцамі дажджы, тэмпературны фон - 25 - 30 градусаў, месцамі да 32.


Нягледзячы на спякоту, медыкі працуюць у штатным рэжыме. У сталіцы за выхадныя дні па дапамогу звярнуліся 8 чалавек з сонечнымі і цеплавымі ўдарамі. Спецыялісты раяць у спякоту выпіваць больш вады, перавагу аддаваць свабоднаму светламу адзенню.