Мінская вобласць сёння пачала святкаваць Дзень Перамогі

8 мая 2013

Каля мемарыяльнага комплексу Курган Славы сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь з усяго сталічнага рэгіёну. У цырымоніі ўскладання кветак прыняў удзел  губернатар вобласці Барыс Батура. На свята прыехаў і знакаміты касманаўт Алег Навіцкі.


 


Святочныя мерапрыемствы 9 Мая адбудуцца ва ўсіх раённых цэнтрах Мінскай вобласці. У самой жа сталіцы пройдзе традыцыйнае шэсце ветэранаў.