Мінск сёння стаў цэнтрам кнігавыдання свету

5 февраля 2014
У беларускай сталіцы адкрылася 21-я міжнародная кніжная выстава. На гэты раз прадэманстраваць беларускаму чытачу сваю літаратуру захацелі адразу 26 краін, а гэта каля 600 экспанентаў. Амерыка пазнаёміць са знакамітым стваральнікам коміксаў, а Францыя дасць магчымасць пагутарыць з самымі яркімі прадстаўнікамі французскай літаратуры.

Сёння наведвальнікі змаглі прысутнічаць адразу на дзвюх прэзентацыях - Энцыклапедыя беларускага хакея, дзе сабраны асноўныя моманты гісторыі беларускага спорту і Дзённік жонкі касманаўта Алега Навіцкага Юліі. Выстава будзе працаваць яшчэ 5 дзён з 10 раніцы да 7 вечара. Кожны можа не толькі наведаць форум і набыць кнігу, але і пазнаёміцца з аўтарамі і атрымаць аўтограф.