Святы працягваюцца для дзяцей у Магілёве

4 января 2017

У рамках дабрачыннага марафона "Сагрэем дзіцячыя сэрцы" лялечны тэатр запрасіў выхаванцаў цэнтраў рэабілітацыі з усяго рэгіёна і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі на спектакль "Папялушка". Маленькіх гледачоў чакалі сюрпрызы - гульні з клоўнамі і салодкія падарункі ад Беларускага дзіцячага фонду.
Дабрачынная акцыя падоўжыцца да канца студзеня. Калядныя падарункі будуць уручаныя ўсім дзецям.