Мінчане сталі больш давяраць безнаяўнаму разліку

4 сентября 2013

За апошнія шэсць гадоў лаяльныя адносіны да аплаты пластыкавымі карткамі павялічыліся ў шэсць разоў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Сёння безнаяўны разлік прымаецца амаль ва ўсіх гандлёвых цэнтрах, прадуктовых магазінах, кафэ і рэстаранах. Усяго ў сталіцы 20 тысяч тэрміналаў.


Нагадаем, пры безнаяўнай аплаце прадавец мае права папрасіць пашпарт, каб засведчыць уладальніка пластыкавай карткі.