Дзеці не будуць сёлета здаваць экзамены ў пятыя класы гімназій

24 апреля 2018

У Беларусі сёлета дзеці не будуць здаваць экзамены ў пятыя класы гімназій. Яны змогуць проста прадоўжыць навучанне ў сваёй навучальнай установе.

Такі парадак замацаваў прэзідэнцкі ўказ. Аднак пры прыёме ў гімназіі-каледжы мастацтваў конкурсны адбор захоўваецца. У Мінску ўжо вызначаны пералік жылых дамоў, замацаваных за гімназіямі. Так, напрыклад, да 24-й, размешчанай у цэнтры, аднеслі ўсяго чатыры дамы. А да 33-й - у Сухараве - больш за 25 дамоў. Інфармацыя размешчана на сайтах упраўленняў адукацыі раённых адміністрацый Мінска. Там жа і звесткі аб гімназіях, якія не будуць праводзіць набор у першыя класы.