Масавая вакцынацыя супраць грыпу пачнецца ў кастрычніку

9 сентября 2014

Зараз у Мінску працягваецца падрыхтоўчая кампанія да вакцынацыі. Ужо 1800 сталічных арганізацый пацвердзілі гатоўнасць правесці вакцынацыю сваіх супрацоўнікаў. Такім чынам, прышчэпкі зробяць больш за 150 тысяч працуючых мінчан. Усяго за кошт бюджэтных сродкаў плануецца прышчапіць трэць жыхароў Мінска. Асаблівая ўвага будзе нададзена вакцынацыі работнікаў сфер гандлю і будаўніцтва.


У сталіцы працягваецца кантроль за асабліва небяспечнымі інфекцыямі. У прыватнасці, на медыцынскі ўлік ставяць ўсіх, хто прыбывае з краін, дзе зафіксаваныя выпадкі ліхаманкі Эбола. Яны знаходзяцца пад наглядам медработнікаў на працягу трох тыдняў пасля прыезду.