Машынабудаванне Мінскай вобласці робіць стаўку на інавацыйныя тэхналогіі

29 марта 2014

Толькі так, перакананыя эксперты, прадукцыя можа быць канкурэнтаздольнай. Зараз адзін з прыярытэтаў - пашырэнне рынкаў збыту.


Аляксей Кандраценка даведаўся, як выглядаюць машыны з цяжкім характарам, але лёгкім кіраваннем. Такому б экскаватару ў Трансформерах здымацца! Дык няма калі: шмат працы. Для ДЭМ-310 родная стыхія не здымачная пляцоўка, а будаўнічая. Плюс рамонт дарог ці работа ў кар'ерах. Тут ён, як кажуць, і рулюе. Прычым з лёгкасцю. Менавіта даступнасць кіравання такім экскаватарам-пагрузчыкам - яго канёк.


А вось так выглядае шкілет 310-й мадэлі. Для таго каб ён аброс мускуламі, а дакладна ўсімі камплектуючымі, спатрэбяцца лічаныя дні.