Лепш папярэдзіць трагедыю, чым ратаваць

17 декабря 2013

Супрацоўнікі абласнога МНС правялі рэйд па праверцы пажарнай бяспекі жылога сектару ва Уздзенскім раёне. У першую чаргу ратавальнікі наведалі дамы адзінокіх пажылых людзей, ветэранаў вайны, шматдзетных сем'яў. Грамадзянам нагадалі элементарныя меры засцярогі. Акрамя гэтага, звярнулі ўвагу на стан печаў, наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў і далі парады па ўхіленні заўваг. Нагадаю, за адзінаццаць месяцаў бягучага года ў Мінскай вобласці загінулі 156 чалавек, пяць з якіх - непаўналетнія дзеці.