Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з 25-годдзем наладжвання дыпламатычных адносін паміж краінамі

2 марта 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду з 25-годдзем наладжвання дыпламатычных адносін паміж краінамі.

"Упэўнены ў перспектыўнасці развіцця беларуска-польскіх кантактаў ва ўсіх сферах, пашырэнні прагматычнага і канструктыўнага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў Беларусі і Польшчы. Агульнай гісторыяй нам наканавана побач жыць і вырашаць усе пытанні шляхам дыялогу на карысць міру, стабільнасці і бяспекі ў Еўропе", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, міру і дабрабыту ўсяму польскаму народу.

У віншаванні Прэзідэнта Польшчы, што паступіла на адрас Кіраўніка беларускай дзяржавы, Анджэй Дуда выказаў надзею, што чарговая чвэрць стагоддзя адносін будзе перыядам плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма незалежнымі дзяржавамі, заснаванага на паразуменні і даверы, якое паспрыяе дабрабыту грамадзян, умацаванню бяспекі і міру ў Еўропе.