Квадратных метраў больш, чэргі менш

29 августа 2014
У Мінскай вобласці ў першым паўгоддзі ўведзена ў эксплуатацыю больш за 730 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Як адзначылі напярэдадні ў аблвыканкаме, гэта на 50% больш чым за аналагічны перыяд мінулага года. Разам з тым, губернатар вобласці Сямён Шапіра даручыў праверыць тэрміны будаўніцтва аб'ектаў, якія ўзводзяць зараз, і пры неабходнасці прыцягнуць дадатковыя будаўнічыя арганізацыі.