Куды пайсці, што паглядзець у культурным ракурсе

10 мая 2013

Куды пайсці, што паглядзець у культурным ракурсе падкажа наш гід   Ніна Мажэйка.  Шлейф Дзён культуры Індыі закрануў галерэйныя залы галоўнага музея Беларусі. Індыя як яна ёсць у арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея. Новае месца для “Вернісажу”.
Экспазіцыя фотамастака Аміта Пасрычы Свяшчэнная Індыя - сюжэты із жыцця індыйцаў. Словам, кадры з балівудскіх карцін.
Дарэчы, у пастаяннай экспазіцыі музея можна знайсці арыгінальныя творы паўднёваазіяцкай краіны.
Па-ўсходнему тонка і беларускімі рукамі. Культурны сімвал Беларусі - слуцкія паясы - вярнуўся на радзіму. Унікальная калекцыя са збору Львоўскага гістарычнага музея. У экспазіцыі прадэманстраваны чатыры шэдэўры. У розных тэхніках, але па-слуцкім узоры.
Элементы мужчынскага касцюма - у галерэйнай зале Радзівілаў. Апроч паясоў са збору Украіны ўпершыню даставілі 61 гістарычны партрэт. Сапегі, Тышкевічы, Сангушкі…Самы моцны магнацкі род - Радзівілы -  займаюць большую частку экспазіцыі.
Разабрацца ў почырку... Інтэрактыўная выстава  з каліграфічным і не надта ўхілам Аўтограф. Пакінь свой след у гісторыі ў Доме-музеі РСДРП. Фотакартка з асабістым подпісам Францішка Багушэвіча канца XIX стагоддзя, аўтограф прадстаўніка дваранскага роду Корсакаў на выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага і нават росчырк Тоні Блэра. Упершыню шырокай публіцы паказалі пісьмо Якуба Коласа да Янкі Маўра, напісанае ў 43-м. Кожны наведвальнік можа пакінуць і свой подпіс побач з аўтографам знакамітасці. А пасля сесіі атрымаць каментарый ад графолага.
Афрыканскія страсці на сцэне нацыянальнай оперы. З інтэрнацыянальным ангажэментам у 80-ы юбілейны сезон. У нядзелю ў шэдэўральнай Аідзе Вэрдзі выйдзе Тэймураз Гугушвілі. Залаты тэнар Грузіі выканае партыю Радамеса. Пад пякучым егіпецкім сонцам  (ці сафітамі)  ён дакажа, што і фараонам нішто чалавечае не чужое.
А вось Аіда наша - Анастасія Масквіна. Тэймураз, дарэчы, ужо выступаў у Мінску  ў оперы Тоска.
А капела зноў у модзе. Вакальная група “Камерата” 12 мая дасць канцэрт у філармоніі. Гурт, які на сёння не мае аналагаў, у нядзелю выступіць разам з джаз-бэндам Apple Tea. Калектыў, які аб’ездзіў большу частку света, прывычны да эпатажу. Артысты эксперыментуюць са стылямі і напрамкамі, але базісны рэпертуар калектыву – аўтарскія кампазіцыі. Музыка ад сэрца. Чысты голас плюс крыху новых тэхналогій. На гэты раз Камерата прапануе пабыць не толькі слухачамі, яшчэ і гледачамі. Акрамя густога вакалу сямігалоснага хору мінчан чакае відовішчнае шоу.
Дарожныя знакі не дзейнічаюць. Праўда, толькі ў выхадныя. Вуліца Карла Маркса зноў стане праменаднай. Сёлета маршрут прагулачнага рая прадоўжаць да вуліцы Камсамольскай. З’явіцца і сапраўдная сцэна - імправізаваны подыум для артыстаў. Ужо ў гэтыя выхадныя тут будуць праходзіць тэатральныя фестывалі пад адкрытым небам, вечарынкі з ліндзі хопам у стылі а-ля Элвіс. Такімі будуць выхадныя. Паглядзіце на іх у культурным ракурсе. Не адмаўляйце сабе ў задавальненні.