У сталіцы праходзіць міжнародны дзіцячы турнір па плаванні памяці Лізы Чайкінай

6 июня 2019
Гэтымі днямі ў сталіцы праходзіць міжнародны дзіцячы турнір па плаванні памяці Лізы Чайкінай. Гэта традыцыйнае спаборніцтва, якое ладзяць ужо амаль 40 гадоў запар. За права стаць  самымі хуткімі і вынослівымі плыўцамі сапернічаюць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў  з розных краін свету. У турніры прымаюць удзел 25 каманд.

Фінальныя заплывы пройдуць заўтра. На водных дыстанцыях  самыя дарослыя ўдзельнікі. Пераможцы атрымаюць дыпломы, а ў якасці прызоў - новы спартыўны інвентар.