Куды дзець стары халадзільнік або тэлевізар?

30 июля 2013

Сёння гараджане маюць выбар: выкідаць на звалку ці правільна ўтылізаваць. Наша здымачная група ўбачыла ўвесь працэс збору і апрацоўкі старой бытавой тэхнікі.


Расказвае Каміла Шах.


Смецце выкінуць нельга здаць. Дзе паставіць коску - кожны выбірае сам. Але спецыялістам па абарачэнні адходаў адказ відавочны. Не тое, што з халадзільніка, нават з непрацуючага электрачайніка тут вымуць матэрыялы для далейшай перапрацоўкі. Галоўнае, пераканаць людзей правільна расстацца з хламам і не пакідаць яго ля пад'езда.


Чорны і каляровы метал, пластык, шкло - усе электрапрыборы разбіраюць на часткі і аддаюць на далейшую перапрацоўку. Іншы лёс у радыёэлементаў. З іх атрымліваюць золата, серабро, плаціну, якія трапляюць у Дзяржфонд у выглядзе зліткаў. Няправільна ўтылізаваныя прыборы наносяць урон не толькі бюджэту, але і шкодзяць прыродзе.


Юрыдычныя асобы штогод здаюць толькі на гэтае сталічнае прадпрыемства каля тысячы тон тэхнікі. Насельніцтва пакуль не вельмі актыўнае. Каб яго стымуляваць, кампанія арганізавала бясплатнае таксі па вывазе буйнагабарытных прадметаў. У выніку колькасць званкоў значна павялічылася. За некалькі месяцаў кватэры мінчан ачысціліся ад 7 тон тэхнічнага смецця.


У ланцужку пакупнік - тэхніка - перапрацоўка хутка з'явіцца яшчэ адзін удзельнік.


Аднак усе намаганні могуць стаць бескарыснымі, калі мы, набываючы новую рэч, самі не паклапоцімся пра лёс старой.