Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі

2 августа 2014
Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі, заўтра у многіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне 36 градусаў. На сталічных пляжах па-ранейшаму аншлагі, асабліва ў спякотныя выхадныя. І нават народны каляндар, а сёння адзначаецца Ілья, не прымусіў аматараў водных працэдур завяршыць купальны сезон. Шмат работы ў зонах адпачынку і ў санітарнай службы. Пад пільным кантролем якасць вады і чысціня прылеглых тэрыторый. Матэрыял Антаніны Станкевіч.

Акунуцца ў халодную ваду, а потым прылегчы пад гарачым жнівеньскім сонейкам. Такія дамашнія туры выхаднога дня, мяркуючы па аншлагах на сталічных пляжах, прывабліваюць вялікую колькасць людзей.
А вось дарослым чыстай вады і прыгожай прыроды пакуль што не хапае. Сэрвіс на беразе беларускім ўступае заморскім пляжам.
Дарэчы, нягледзячы на тое, што лета выйшла на фінішную прамую - работы ў адпаведных службаў не стала менш. Уборка два разы на дзень і вываз смецця раніцай і вечарам - санітарныя службы трымаюць сталічныя пляжы пад пільным кантролем. Але ўсё роўна ў самыя гарачыя дзянькі ўжо апоўдзень пляжы выглядаюць бруднымі.
Што тычыцца інфраструктуры - лежакоў, раздзявалак, лавачак і спартыўных снарадаў - с кожным годам іх становіцца ўсе больш. Наступным летам на ўсіх сталічных пляжах з'явіцца новы інвентар. А таксама на 4-х вадасховішчах пабудуюць драўляныя альтанкі з мангаламі. Яны карыстаюцца асаблівай папулярнасцю.