Конкурс дзіцячага малюнка Пасябраваць са спортам

7 мая 2014
Тысячы малюнкаў ад пераможцаў раённых спаборніцтваў і толькі 70 рэспубліканскіх фіналістаў. Конкурс дзіцячага малюнка Пасябраваць са спортам, арганізаваны Прэзідэнцкім спартыўным клубам, набліжаецца да фіналу. Прафесійнае журы, у састаў якога ўвайшлі знакамітыя беларускія спартсмены, - Дар'я Домрачава, Ала Цупер, Алег Антоненка, а таксама галоўны трэнер нацыянальнай каманды па фрыстайле Мікалай Казека. Шляхам доўгіх спрэчак і разважанняў спартсмены выбіралі тройку лепшых у кожнай узроставай катэгорыі.

Тэмы дзіцячых малюнкаў сёлета самыя разнастайныя. Большасць, зразумела, прысвечана Алімпійскім гульням у Сочы і чэмпіянату свету па хакеі. Хто ж у выніку стаў пераможцам і прызёрамі конкурсу, стане вядома 27 мая. Дарэчы, лепшыя малюнкі ў хуткім часе ўпрыгожаць і вуліцы нашай сталіцы.