Канфіскацыя транспартнага сродку на суму ў паўмільярда рублёў

5 декабря 2013

Пагрузчык, які належыць адной са сталічных фірм, быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за парушэнне правіл дарожнага руху. Па выніках праверкі аказалася, што гора-вадзіцель быў не толькі ў стане алкагольнага ап'янення, але і пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання яшчэ месяц таму. Акрамя гэтага, спадарожных дакументаў таксама не аказалася.


Сяргей Дудчык, намеснік начальніка АДАІ Фрунзенскага РУУС г. Мінска: Зараз на вадзіцеля складзены матэрыялы. Матэрыялы перададзены ў Следчы камітэт для правядзення следчых дзеянняў. Адказнасць прадугледжаная артыкулам 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вадзіцелю пагражае штраф, выпраўленчыя работы і канфіскацыя транспартнага сродку, незалежна ад прававой уласнасці.


Нагадаем, такія меры адносна вадзіцеляў уступілі ў законныя правы 24 кастрычніка. Згодна з імі, грамадзяне, якія паўторна трапілі за правапарушэнні ў рукі супрацоўнікаў ДАІ, будуць прыцягнуты да адказнасці з канфіскацыяй транспартнага сродку.