Імпарт расце, а экспарт марудзіць

6 ноября 2013

За дзевяць месяцаў імпартныя пастаўкі павялічыліся на мільярд долараў. Таму старшыня гарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў адміністрацыям раёнаў найперш аптымізаваць плошчы пад новыя вытворчасці з акцэнтам на імпартазамяшчэнне. А інавацыйныя распрацоўкі павінны паспрыяць павелічэнню экспарту беларускіх тавараў. Тым больш што патэнцыял развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій у сталіцы вялікі.


Мікалай Ладуцька, старшыня Мінскага гарвыканкама: У нас ёсць сумесны з Паркам высокіх тэхналогій план. І ён павінен выконвацца і адсочвацца. Першачарговая задача - вырашыць з кіраўніцтвам БНТУ пытанні з забудовай яго тэрыторый пад карпусы, у якіх павінны размяшчацца ІТ-кампаніі, там яшчэ будуць размяшчацца дадатковыя плошчы кватэрнага тыпу для спецыялістаў.


Што да стратных, нерэнтабельных прадпрыемстваў, то ім даручана аднаўляць вытворчасць за кошт мадэрнізацыі цэхаў і абсталявання.