Дзяржаўтаінспекцыя заклікае веласіпедыстаў устрымацца ад паездак

2 декабря 2013

Кіраванне веласіпедам ва ўмовах снегападаў і галаледзіцы можа стаць небяспечным для жыцця. Але сапраўдных аматараў веласіпеднага руху дрэннае надвор'е не палохае. Яны актыўна рыхтуюць свае двухколавыя сродкі перамяшчэння да зімняга сезона.

Каго ні мароз ні завіруха не вымусіць перасесці з веласіпеда на грамадскі транспарт, ведае Наталля Кезік.


Сённяшні моцны вецер і мароз не прымусілі Яўгена перасесці ў грамадскі транспарт. На працу паехаў, як звычайна, на веласіпедзе. Яшчэ восенню падрыхтаваў зімнюю экіпіроўку і зараз нават падчас моцнага снегу гатовы да велазабегу. Але веласіпедыст прызнаецца: у люты мароз хутчэй за ўсё ахвяруе сваім хобі.


Як жартуюць самі веласіпедысты, рыхтаваць свой транспартны сродак да зімы яны пачынаюць яшчэ з лета.


Дарэчы, падрыхтаваць веласіпед да зімы - занятак не вельмі танны. Наўрад ці спатрэбіцца дапамога ў сэрвісным цэнтры. Тым не менш зімовую гуму з шыпамі і спецадзенне набыць неабходна.


Акрамя гэтага, па восені ўсе механізмы веласіпеда варта змазаць маслам - такім чынам можна пазбегнуць замярзання ланцуга. Асаблівую ўвагу варта надаць і адзенню. У камплекце веласіпедыста павінна быць тэрмабялізна і цёплыя пальчаткі.


Правілы дарожнага руху не забараняюць веласіпедыстам выязжаць на дарогу. Інспектары нават не могуць аштрафаваць веласіпедыстаў, якія выехалі на праезную частку на летняй веласіпеднай гуме.


Згодна з правіламі, летам і зімой веласіпедысты абавязкова павінны рухацца толькі з ліхтарамі альбо святлоадбівальнымі элементамі. Так удасца засцерагчы сябе ад сутыкненняў з пешаходамі альбо машынамі. Для ўласнага ж камфорту да зімовай экіпіроўкі можна дадаць спецыяльная акуляры і тэрмас з гарачым чаем.