ДАІ сталічнага рэгіёну праверыць тэхнічны стан маршрутак

19 мая 2013

ДАІ сталічнага рэгіёну з 20 па 29 мая праверыць тэхнічны стан маршрутак. Асаблівую ўвагу інспектары нададуць таксама і выкананню вадзіцелямі правілаў дарожнага руху і маршруту. Такія рэйды праводзіліся і летась. Тады інспектары выявілі больш за тысячу правапарушэнняў.