Яшчэ адзін спартыўны аб'ект з'явіўся на карце сталіцы

22 февраля 2014

Яшчэ адзін спартыўны аб'ект з'явіўся на карце сталіцы - фізкультурна-аздараўленчы комплекс для студэнтаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яго пабудавалі побач з нядаўна адкрытым студэнцкім інтэрнатам гэтай жа навучальнай установы.


Надзея Сербіненка пабывалала ў комплексе для будучых алімпійскіх дасягненняў. У трохпавярховым будынку па вуліцы Шчорса - шмат гасцей. Сучасны спарткомплекс для студэнтаў узвялі ўсяго за 10 месяцаў. 25-метровы басейн, лазню, залу для аэробікі і трэнажорную ўжо аблюбавалі студэнты акадэміі.


Трэнажорная зала абсталявана ўсімі неабходнымі снарадамі для сілавой і агульнафізічнай падрыхтоўкі. Яўген, студэнт чацвёртага курса, будучы юрыст, пільна сочыць за сваёй спартыўнай формай. Ён займаўся ў розных трэнажорках, але залу акадэміі ён ацаніў на выдатна.


Чырлідзінг - малады спартыўны напрамак, але сярод студэнцтва папулярны. Дарэчы, каманда Акадэміі кіравання - адна з самых моцных у сталіцы. А для якаснай падрыхтоўкі зала для аэробікі была ўжо неабходнасцю.


А паслугамі новага спартыўнага комплексу змогуць карыстацца ўсе жадаючыя. Толькі для іх - фізкультурна-аздараўленчыя паслугі будуць платнымі.


Адкрыццё новага спартыўнага комплексу прымеркавалі да фенаменальных перамог беларусаў на сочынскай Алімпіядзе. І сапраўды, пры рэгулярных трэніроўках у спартыўнай зале і басейне можна дасягнуць алімпійскіх вышынь. А ўсе неабходныя ўмовы ўжо створаны.