Усё пра беларускі футбол

9 апреля 2015

Напярэдадні чэмпіянату краіны Белтэлерадыёкампанія запрасіла ў госці на анлайн-канферэнцыю першага намесніка старшыні федэрацыі Сяргея Сафар'яна. Ён распавёў, што на найбліжэйшыя 4 гады перад арганізацыяй пастаўлена задача - павялічыць наведвальнасць матчаў на 50%. Пытанняў было шмат. Пыталі і пра развіццё дзіцяча-юнацкага спорту, стан спраў у клубах Беларусі, а таксама ацэнку 98-й пазіцыі нашай зборнай у рэйтынгу ФІФА.

Тэма футбола аказалася папулярнай. Сайт Белтэлерадыёкампаніі завалілі пытаннямі. На большую частку з іх у рамках эфірнага часу былі атрыманы адказы. Відэаверсію, а таксама тэкставую трансляцыю глядзіце на нашым сайце tvr.by.