Яшчэ 17 гатэляў пабудуюць у Мінску да 2017 года

17 ноября 2014

Пра гэта нам паведамілі ў камітэце бытавога абслугоўвання насельніцтва. А вось работнікаў - ад топ-менеджмента да сэрвіснага персаналу - рыхтуюць ужо сёння. Зараз у сталіцы на базе аднаго з міжнародных сеткавых гатэляў праводзяцца адукацыйныя семінары для студэнтаў профільных спецыяльнасцяў. Спачатку лекцыі і семінары, а напрыканцы месяца адбудуцца практычныя майстар-класы і конкурсы. Адукацыйная праграма разлічаная на год. Арганізатары запланавалі яшчэ шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх і кірмаш вакансій у сферы гасціннасці.


Галоўная мэта адукацыйнай праграмы - павысіць узровень сталічных гатэляў. Не выключана, что да праграмы падключацца і прадстаўнікі іншых гасцінічных аператараў.