Дарожна-транспартнае здарэнне з пешаходам

7 мая 2013

Сёння раніцай на Мінскай кальцавой аўтадарозе падчас ДТЗ пацярпеў пешаход. Паводле інфармацыі ДАІ, пажылы мужчына доўгі час рухаўся па праезнай частцы, парушаючы правілы, у  выніку чаго на яго наехаў мікрааўтобус. У пацярпелага чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжару. Яго шпіталізавалі. У ДАІ звярнулі ўвагу на тое, што літаральна за сто метраў ад месца ДТЗ знаходзіцца падземны пешаходны пераход.