А. Лукашэнка: У парламенце Беларусі павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы, незалежна ад іх палітычных перакананняў

31 августа 2016

У парламенце Беларусі павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы, незалежна ад іх палітычных перакананняў. Пра зацікаўленасць у гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Беларусі.

Каетана дэ Зулуета Аўтрам узначальвае групу БДІПЧ АБСЕ. А каардынуе працу кароткатэрміновых назіральнікаў намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд. Ён працуе ў Беларусі не ўпершыню. Летась чыноўнік сачыў за ходам прэзідэнцкай кампаніі. Звяртаючыся да кіраўнікоў місіі АБСЕ, беларускі лідар засведчыў, што іх місія будзе паспяховай, а выбары пройдуць сумленна і годна. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго роля ў выбарчым працэсе складаецца ў забеспячэнні дакладнага выканання заканадаўства Беларусі.

Кіраўнікі місіі АБСЕ асабліва адзначылі цеснае ўзаемадзеянне з ЦВК і МЗС Беларусі. Паводле іх слоў, Мінск максімальна адкрыты для супрацоўніцтва. Нагадаем, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе ўжо з 6 верасня.