Інфрачырвоныя награвальнікі дапамогуць больш якасна “цыраваць” дзіркі на асфальце, у тым ліку і ў сталічных дварах. Новае абсталяванне дазволіць пазбегнуць швоў на дарожным палатне, якія застаюцца пры стыкаванні палос асфальту рознай тэмпературы. А менавіта гэтыя швы і з’яўляюцца першапрычынай выбоін. Новаўвядзенне - з эканамічным эфектам. Кошт ямачнага рамонту з інфрачырвонымі награвальнікамі - удвая таннейшы.