Дзясятак галаледных траўм зафіксавана ў сталіцы

15 января 2014

Аб гэтым нам паведамілі ў гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Дарэчы, сярод пацярпелых ад зімовай непагадзі - двое дзяцей. Пераломы і вывіхі самыя распаўсюджаныя пашкоджанні. Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, медыкі раяць пачаць з уласнага гардэробу. У першую чаргу аддаць перавагу абутку на плоскай рыфленай падэшве з добрым пратэктарам.
Што да халадовых траўмаў і адмаражэнняў, іх зарэгістравана не было. Нашы карэспандэнты сочаць за інфармацыяй.