Сотні ахвочых развітацца з Сяргеем Юрскім збіраюцца сёння ў Тэатры імя Массавета

11 февраля 2019

У Маскве гэтымі хвілінамі развітваюцца з народным артыстам Сяргеем Юрскім. Грамадзянская паніхіда праходзіць у Тэатры імя Массавета. Да будынка сцякаюцца сотні ахвочых развітацца з акцёрам. Калегі, сябры і прыхільнікі таленту артыста нясуць кветкі да труны, устаноўленай на сцэне тэатра. На вялікім экране транслююць фатаграфіі з асабістага архіва акцёра, кадры з фільмаў і спектакляў. Пахаваюць Сяргея Юр'евіча на Траякураўскіх могілках.

За сваю акцёрскую кар'еру Юрскі зняўся больш як у 40 фільмах. Любоў гледача яму прынеслі ролі ў карцінах "Рэспубліка ШКІД", "Залатое цяля", "Месца сустрэчы змяніць нельга", "Каханне і галубы".