Спяшайцеся рабіць добрыя справы

2 июня 2014
Эфір панядзелка на ўсіх каналах Белтэлерадыёкампаніі, у тым ліку і радыё, праходзіць пад знакам дабрачыннага марафону Пабудуем новы дзіцячы хоспіс разам!. Будынак набудзе статус Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай паліятыўнай дапамогі. Дарэчы, збор сродкаў актыўна вядзецца ўжо на працягу года. Аднак пакуль сабрана толькі частка неабходных грошай. Якім жа будзе новы цэнтр?

Сюжэт Марыны Мураўёвай.

Чатыры гады сям'я Малуда знаходзіцца пад апекай хоспіса. Кожны тыдзень да іх прыходзіць медсястра. Лекі, падгузкі і іншыя рэчы, неабходныя для рэабілітацыі шасцігадовага Вовы, прыносіць бясплатна. У сталіцы сёння 120 такіх сем'яў. Аднак гэта толькі дзясятая частка ад усіх, каму такая падтрымка жыццёва неабходная.

І таму будаўніцтва новага хоспіса вырашыць шмат пытанняў. У новым прасторным будынку размесціцца стацыянар на 10 пакояў, дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр з зонамі для гульні. Сваю працу распачне і адукацыйны цэнтр па паліятыўнай медыцыне для ўрачоў.

Вы зможаце ўнесці свой уклад званком на дабрачынную лінію або пералікам ахвяравання на рахунак хоспіса ў любым аддзяленні банка ці пошты. Таксама дапамагчы можна і СМС альбо электронным пералічэннем з банкаўскай карткі на сайты Беларускага дзіцячага хоспіса.