Чатыры цыстэрны з-пад звадкаванага газу сышлі з рэек

5 августа 2013
Аварыя адбылася ўчора ўвечар на чыгуначнай станцыі Мінск-Сартавальны. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў - цыстэрны прыехалі ў сталіцу пустыя. У прэс-службе МНС паведамілі, што на месцы здарэння працавалі 60 выратавальнікаў. Аднаўленчыя работы завяршыліся сёння ўначы.