Чалавек года ў маштабах завода

26 сентября 2014
Іх таксама называюць Чалавекам года, хоць выбіраюць толькі ў маштабах завода. У гэтыя хвіліны ўрачыста ўзнагароджваюць лепшых работнікаў жодзінскага БелАЗа. А ў нядзелю яны адзначаць прафесійнае свята. З тымі, дзякуючы каму беларускі брэнд ведаюць ва ўсім свеце, сустрэлася Антаніна Станкевіч.

Ён яшчэ не ведае, што літаральна праз дзве гадзіны яго назавуць Чалавекам года ў намінацыі Лепшы рабочы. А таму токар Аляксандр Свірыд і не хвалюецца. Тым больш што трэба закончыць яшчэ адну дэталь для будачага самазвала. Найперш - БелАЗы, а ўсё астатняе - потым, жартуе рабочы.
Працаваць на БелАЗе зараз адно задавальненне. Новыя станкі і іншае абсталяванне дазваляюць выконваць работу больш хутка і якасна. Усё пра мадэрнізацыю дэталяў ведае Дзяніс Мажэйка. Калісьці просты інжынер, а зараз начальнік бюро ведае кожны механізм і кожны вузел. Дзякуючы новаму абсталяванню, амбіцыйныя планы па выпуску 450-тоннага самазвала год таму сталі рэальнасцю.
Начальнік вытворча-дыспетчарскага ўпраўлення Віктар Арэхаў без цяжкасцей называе мадэль кожнай машыны. Топ-менеджар зрабіў класічную кар'еру ад простага памочніка рабочага да начальніка ўпраўлення. Усе працэсы на заводзе - хто, колькі і за які час павінен зрабіць - ведае, бадай, лепш за ўсіх.
Усе яны людзі года на сваім прадпрыемстве. Сёння атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды, дыпломы і падарункі. Дзякуючы іх рабоце, з гонарам кажуць, кожны трэці ў свеце кар'ерны самазвал вядомы пад маркай Made in Belarus.