Больш за ўсё падаткаў паступіць у бюджэт ад жыхароў Салігорскага раёна

25 апреля 2013

Менавіта там паводле інфармацыі Белстата ў першым квартале была самая высокая сярэдняя зарплата па краіне. Колькі атрымліваюць у сталіцы шахцёраў? Наш эканамічны аглядальнік Якаў Бута зараз рыхтуе сваю рубрыку Капітал да вячэрняга выпуску.


 Салігорск ўзначаліў рэйтынг гарадоў з самым высокім заробкам у першым квартале гэтага года. Сярэдняя зарплата ў сталіцы шахцёраў больш за 7 мільёнаў 600 тысяч рублёў.


 Наколькі ад гэтай лічбы адстае Мінскі раён, і якія самыя запатрабаваныя спецыяльнасці ў сталіцы? Самыя свежыя рэйтынгі. Напярэдадні лета мінчане традыцыйна масава запаланяюць спартыўныя залы. Як зэканоміць на трэнажорах? І як не выкінуць грошы, раскідваючы смецце? У сталіцы ўвядуць штрафы за забруджванне горада. Глядзіце рубрыку “Капітал” у нашым вячэрнім выпуску ў 18.40.