Настаўнікі Мінска сабраліся на педсавет

25 августа 2015

Профільныя  класы ў старэйшай школе, інфарматызацыя навучальнага працэсу і укараненне новых методык выхавання. Гэтыя тэмы сёння абмеркавалі настаўнікі з усяго горада на традыцыйным форуме педагогаў, які адбываецца ў жніўні перад пачаткам навучальнага года. Разам настаўнікі падвялі вынікі мінулага навучальнага года і летняй уступнай кампаніі. Акрамя таго, спецыялісты абмеркавалі агульнагарадскі вучэбны план на наступны навучальны год.

На педагагічным форуме ў Нацыянальнай бібліятэцы таксама прадэманстравалі магчымасці сталічнай пазашкольнай адукацыі. На пляцоўцы перад Нацыянальнай бібліятэкай выступілі танцоры, спевакі, спартсмены са шматлікіх гурткоў і секцый.