Больш за тысячу партфеляў першакласнікам

27 августа 2014

Больш за тысячу партфеляў першакласнікам падрыхтавала адміністрацыя Ленінскага раёна. Да навучальнага года дэпутаты, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і грамадскія аб'яднанні раёна наведваюць шматдзетныя і малазабяспечаныя сем'і. У партфель традыцыйна ўваходзяць канцылярскія тавары, школьная форма і абутак.


Сваёй дабрачыннай увагай удзельнікі акцыі не абмінуць і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Толькі ў Ленінскім раёне іх амаль 170.